Заслужаныя ўзнагароды 40 арганізацыям-пераможцам уручыў намеснік прэм'ер-міністра Віктар Міхайлавіч Каранкевіч. У сваім прывітальным слове Віктар Міхайлавіч адзначыў: "Якасныя тавары - гэта брэнд Беларусі і візітная картка экспарту".
Ён падзякаваў кіраўнікам арганізацый і працоўным калектывам за прафесіяналізм, працавітасць, адданасць сваёй справе і высокі ўзровень адказнасці.
Сярод арганізацый, якія ўваходзяць у Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь, толькі два прадпрыемствы ўдастоіліся звання лаўрэата Прэміі Урада па якасці - РУП "Беларуская атамная электрастанцыя" і УП "Віцебскаблгаз".
Перад урачыстай часткай мерапрыемства намеснік прэм'ер-міністра Віктар Каранкевіч у суправаджэнні старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі РБ Алены Маргуновай наведалі выставачныя стэнды арганізацый-пераможцаў Прэміі. Адкрыць выставу першым прадаставілася дзяржаўнаму прадпрыемству "Беларуская АЭС".
У прадстаўленні стэнда прыняў удзел намеснік Міністра энергетыкі Уладзіслаў Аляксандравіч Долгі.
Крыштальны кубак і дыплом пераможцы ў конкурсе на суісканне Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці з рук намесніка прэм'ер-міністра атрымаў генеральны дырэктар Беларускай АЭС Сяргей Алегавіч Бабовіч і намеснік генеральнага дырэктара па якасці Аляксандр Аляксеевіч Ерын.
"Прэмія ў галіне якасці - гэта перамога ўсяго калектыву Беларускай АЭС. Менавіта людзі і каманда - самая вялікая каштоўнасць для любога прадпрыемства. Для нас асабліва важна і ганарова ўваходзіць у склад вядучых прадпрыемстваў краіны ў галіне якасці" - пракаментаваў Сяргей Бабовіч.