У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснікі генеральнага дырэктара, намеснікі галоўнага інжынера па напрамках дзейнасці АЭС, кіраўнікі структурных падраздзяленняў прадпрыемства і ўпаўнаважаныя па інтэграванай сістэме кіравання ў падраздзяленнях.
Намеснікам генеральнага дырэктара па якасці Аляксандрам Ерыным былі агучаны асноўныя прынцыпы бяспекі міжнародных арганізацый (МАГАТЭ і САА АЭС), патрабаванні заканадаўства Рэспублікі Беларусь і нарматыўных дакументаў рэгулюючага органа. Асобна разгледжаны пытанні, звязаныя з сістэмай кіравання аб'ектаў выкарыстання атамнай энергіі, зроблены акцэнт на павышэнні ролі кіраўнікоў пры эксплуатацыі энергаблокаў Беларускай АЭС.
У рамках семінара таксама разглядаліся пытанні трансфармавання працэснай мадэлі прадпрыемства з тлумачэннем, як гэта палепшыць дзейнасць сістэмы кіравання прадпрыемствам. Вялікая ўвага надавалася пытанням лідарства і культуры бяспекі. Былі дадзены адказы на зададзеныя пытанні з залы.
Дадзеная тэма выклікала асаблівую цікавасць і абмеркаванне кіраўнікоў АЭС пасля семінара, што пацвярджае іх уцягнутасць з мэтай удасканалення працэсаў сістэмы кіравання прадпрыемствам.