На цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў, якая адбылася 2 жніўня 2024 года, Беларускай АЭС уручаны дыпломы пераможцаў у намінацыях: "Аб'ект года", "Арганізацыя года" і "Развіццё рэгіёнаў малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў, сельскіх населеных пунктаў".
Беларуская АЭС неаднаразова станавілася пераможцам розных галіновых рэспубліканскіх конкурсаў. Але, такой колькасцю ўзнагарод у адным конкурсе прадпрыемства адзначана ўпершыню.
Віншуем працоўны калектыў прадпрыемства з ганаровымі ўзнагародамі рэспубліканскага саюза будаўнікоў і жадаем заваявання новых працоўных вяршынь!