Генеральны дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства "Беларуская АЭС" Сяргей Бабовіч цёпла павітаў гасцей, на чале з прэзідэнтам кампаніі Наталляй Нікіпелавай, распавёў пра гісторыю рэалізацыі праекта, бягучы стан і бліжэйшыя планы прадпрыемства.
Кіраўнікі АТ "ЦВЭЛ" азнаёміліся з падрыхтоўкай персаналу ў вучэбна-трэніровачным цэнтры АЭС, наведалі заняткі аператыўнага персаналу на поўнамаштабным трэнажоры пульта кіравання энергаблокам, вывучылі магчымасці лакальнага трэнажора па перагрузцы паліва, пабывалі ў памяшканні аналітычнага трэнажора і трэнажора цэнтральнага пункта кіравання.
На вытворчай пляцоўцы АЭС госці атамнай электрастанцыі азнаёміліся з работай цэнтральнага пункта кіравання, машыннай залы энергаблока №1, брызгальных басейнаў, вежавых выпарных градзірняў і іншых аб'ектаў.