На аўтаплатформе БелАЭС у выглядзе тэатралізаванага эпізоду было прадэманстравана галоўнае дасягненне Астравецкага раёна - будаўніцтва першай атамнай станцыі на беларускай зямлі.
Астравецкаму раёну выпаў гонар узначальваць аўтакалону на парадзе тэхнікі не выпадкова. Астравец - першы горад Гродзенскай вобласці, які быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 3 ліпеня 1944 года.