Санітарныя дружыны выконвалі тэарэтычныя і практычныя заданні: праходзілі праверку камплектавання медыцынскіх сумак, дэманстравалі ўменне апранаць процігаз, праводзілі работу ва ўмоўных агменях камбінаванага паражэння і інфекцыйнай небяспекі.
Каманда Беларускай АЭС прадэманстравала высокую падрыхтоўку як у тэорыі, так і ў практыцы.
Спаборніцтвы пажарных дружын уключалі ў сябе баявое разгортванне ад мотапомпы, пераадоленне стометровай паласы перашкод, пажарную эстафету.
Кожны з этапаў уключаў у сябе элементы, дзе ўдзельнікам каманд трэба было паказаць свае навыкі ў надзяванні баявога адзення і пажарнага рыштунку, тушэнні падпаленага манекена, эвакуацыі і транспарціроўцы на насілках пацярпелага з зоны ўмоўнай надзвычайнай сітуацыі, злучэнні пажарных рукавоў, ствалоў, разгалінаваннi і пракладцы рукаўных магістральнай лініі для спрацоўкі "мішэні".
Дружыннікі прадэманстравалі ўменне аператыўна і зладжана працаваць пры выкананні пастаўленых задач. Журы адзначыла высокі ўзровень падрыхтоўкі пажарнай дружыны БелАЭС.
Па выніках спаборніцтваў ва ўсіх этапах фармаванням грамадзянскай абароны Беларускай АЭС не было роўных. Як вынік - першае месца сярод санітарных і пажарных дружын і пуцёўка на абласныя спаборніцтвы.