Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Рэспубліка Беларусь, 231220, Гродзенская вобласць, Астравецкі р-н,

Варнянскі с/с, 2/7, адміністрацыйна-лабараторна-бытавы корпус (00UYA)

Е-mail: belaes@belaes.by

Інфармацыйны цэнтр АЭС: ic@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

Інфармацыйны цэнтр АЭС: +375 1591 46 605

Закупкі: +375 (1591) 4-67-19, +375 (1591) 4-67-34

15.03.2024

Канферэнцыя першаснай прафсаюзнай арганізацыі прайшла на Беларускай АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Канферэнцыя першаснай прафсаюзнай арганізацыі прайшла на Беларускай АЭС. У рабоце канферэнцыі прыняў удзел намеснік Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь Дзяніс Мароз.

З дакладам аб выніках работы РУП «Беларуская атамная электрастанцыя» за 2023 год і задачах на 2024 год выступіў генеральны дырэктар прадпрыемства Сяргей Бабовіч. Кіраўнік атамнай электрастанцыі агучыў асноўныя вынікі работы прадпрыемства ў мінулым годзе і абазначыў галоўныя вытворчыя задачы працоўнага калектыву на год бягучы. Галоўнае месца ў выступленні генеральнага дырэктара занялі пытанні культуры бяспекі, няўхільнага захавання працоўнай і тэхналагічнай дысцыпліны, патрабаванняў аховы працы і тэхнікі бяспекі.

Старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі прадпрыемства Марына Пылінская адчыталася перад дэлегатамі канферэнцыі аб рабоце прафсаюзнага камітэта.

Былі заслуханы справаздачы рэвізійнай і рэдакцыйнай камісіі, разгледжаны вынікі выканання калектыўнай дамовы і іншыя актуальныя пытанні сацыяльнага партнёрства прафсаюзнага камітэта і адміністрацыі Беларускай АЭС.

Адзінагалосным рашэннем дэлегатаў канферэнцыі работа прафсаюзнага камітэта ў 2023 годзе прызнана здавальняючай.

У заключнай частцы мерапрыемства выступілі Старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Прафсаюза Белэнергапалгаз Дзяніс Лышоў і Старшыня Беларускага прафесійнага саюза работнікаў энергетыкі, газавай і паліўнай прамысловасці Ігар Жур.

З заключным словам выступіў намеснік міністра энергетыкі Дзяніс Мароз. Намеснік міністра даў высокую ацэнку дзейнасці працоўнага калектыву ў мінулым годзе і падкрэсліў, што гэты год, у многім, стане вызначальным у рабоце Беларускай АЭС.

«Гэта першы год паўнавартаснай эксплуатацыі Беларускай АЭС. Але я ўпэўнены, што тыя веды і кампетэнцыі, якімі вы валодаеце, зробяць гэты год эфектыўным. А Год якасці знойдзе праяву на кожным працоўным месцы: ад генеральнага дырэктара да радавога супрацоўніка Беларускай АЭС» - адзначыў у сваім выступе намеснік міністра.

Апошняя змена 15.03.2024
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы