Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Рэспубліка Беларусь, 231220, Гродзенская вобласць, Астравецкі р-н,

Варнянскі с/с, 2/7, адміністрацыйна-лабараторна-бытавы корпус (00UYA)

Е-mail: belaes@belaes.by

Інфармацыйны цэнтр АЭС: ic@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

Інфармацыйны цэнтр АЭС: +375 1591 46 605

Закупкі: +375 (1591) 4-67-19, +375 (1591) 4-67-34

30.11.2023

Аб зоне бяспекі з асаблівым прававым рэжымам на прылеглай да Беларускай АЭС тэрыторыі

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 09 кастрычніка 2023 г. № № 668 «Аб рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 10 кастрычніка 2022 г. № № 208-З «Аб рэгуляванні бяспекі пры выкарыстанні атамнай энергіі» (https://pravo.by/document/?guid=12551&p0=C22300668) на тэрыторыі, прылеглай да Беларускай атамнай электрастанцыі, а таксама вакол станцыі водазабору і комплексу збудаванняў пазапляцовачнага тэхнічнага водазабеспячэння з помпавай станцыяй першага ўздыму Беларускай АЭС, устаноўлена зона бяспекі з асаблівым прававым рэжымам.

Зона бяспекі вызначана ў межах аўтамабільных дарог Р-45, Р-52, Н-6211, Н-6223, Н-20110 з уключэннем населеных пунктаў Авены, Шульнікі, Навадрожкі, Валейкуны і Гродзі ў адміністрацыйных межах, а таксама на тэрыторыі радыусам 300 метраў вакол станцыі водазабору і комплексу збудаванняў тэхнічнага водазабеспячэння з помпавай станцыяй першага ўздыму і водапрыёмным каўшом, помпавай станцыяй другога ўздыму з рэзервуарамі Беларускай атамнай электрастанцыі. У межы зоны бяспекі не ўваходзяць аўтамабільныя дарогі, за выключэннем участку аўтамабільнай дарогі Н-6223.

Схематычна зона бяспекі выглядае наступным чынам.

Дакладныя каардынаты межаў прыведзены ў тэксце Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №668.

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №668 зацверджана таксама Палажэнне аб зоне бяспекі з асаблівым прававым рэжымам на прылеглай да Беларускай атамнай электрастанцыі тэрыторыі (далей – Палажэнне).

Згодна з Палажэннем, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь, пры намеры наведаць аб'екты, якія знаходзяцца на тэрыторыі зоны бяспекі, павінны звярнуцца ў ДП «Беларуская АЭС» не менш як за 45 сутак да наведвання з пісьмовай заявай. Па выніках разгляду заяўніку будзе дадзены адказ.

Уезд (уваход), знаходжанне і перамяшчэнне ў зоне бяспекі грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, ажыццяўляецца на падставе дакументаў, якія сведчаць асобу:

пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь;

від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь;

пасведчанне бежанца;

ідэнтыфікацыйная карта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь;

або службовага пасведчання, вадзіцельскага пасведчання або ваеннага білета.

Уезд (уваход), знаходжанне і перамяшчэнне ў зоне бяспекі работнікаў эксплуатуючай арганізацыі, падрадных арганізацый ажыццяўляюцца на падставе пастаяннага (часовага) пропуску, які дае права знаходжання на тэрыторыі Беларускай АЭС.

Палажэннем накладваюцца абмежаванні на права ажыццяўлення гаспадарчай (эканамічнай) і іншай дзейнасці, у тым ліку звязанай з валоданнем і карыстаннем прыроднымі рэсурсамі, нерухомай маёмасцю. Дазвол на гэту дзейнасць даецца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.

Ажыццяўленне гаспадарчай (эканамічнай) і іншай дзейнасці ў зоне бяспекі не дапускаецца, калі яна стварае перашкоды выкананню задач па ахове АЭС.

У межах зоны бяспекі не дапускаецца:

весці без адпаведнага дазволу ўпаўнаважаных службовых асоб органаў бяспекі фота- і відэаздымку нарадаў органаў бяспекі, каравулаў, якія ажыццяўляюць ахову і абарону АЭС, спецыяльных грузаў з ядзерным матэрыялам, аб'ектаў інфраструктуры фізічнай абароны эксплуатуючай арганізацыі;

знаходзіцца без дакументаў, якія пацвярджаюць асобу, або пропускаў;

пакідаць грашовыя сродкі ў дакументах, якія перадаюцца для праверкі;

перашкаджаць выкананню супрацоўнікамі органаў бяспекі іх абавязкаў;

знішчаць, прыводзіць у непрыдатнасць, перамяшчаць папераджальныя знакі, лініі сувязі і камунікацый, аб'екты інфраструктуры эксплуатуючай арганізацыі;

пакідаць механічныя транспартныя сродкі па-за населенымі пунктамі. У выпадку паломкі механічнага транспартнага сродку фізічная асоба, якая кіруе ім і пражывае ў межах зоны бяспекі, абавязана прыняць меры па яго эвакуацыі ў населены пункт па месцы пражывання, іншая фізічная асоба - за межы зоны бяспекі;

праводзіць масавыя мерапрыемствы;

знаходзіцца грамадзянам з агнястрэльнай зброяй, уключаючы паляўнічую і траўматычную (за выключэннем грамадзян, якія пражываюць у зоне бяспекі і маюць адпаведны дазвол), з халоднай зброяй і піратэхнічнымі сродкамі (салюты, феерверкі, петарды і іншае), а таксама іх прымяняць;

ажыццяўляць рыбалоўства і паляванне;

выкарыстоўваць тэрыторыю зоны бяспекі для абсталявання інжынернымі і тэхнічнымі сродкамі аховы, пераноснымі сродкамі назірання (фоталавушкамі) і фартыфікацыйнымі збудаваннямі;

вырошчваць высакарослыя сельскагаспадарчыя культуры (вышынёй 100 см і больш) на землях сельскагаспадарчых арганізацый.

Органы бяспекі на тэрыторыі зоны бяспекі пры атрыманні інфармацыі аб падрыхтоўцы, учыняемых і ўчыненых правапарушэннях (злачынствах) у мэтах папярэджання, выяўлення і спынення актаў тэрарызму, папярэджання, выяўлення і спынення міжнароднай і іншай тэрарыстычнай дзейнасці, дзейнасці незаконных узброеных фарміраванняў маюць права:

праводзіць на межах і ў межах зоны бяспекі праверку дакументаў, асабісты дагляд грамадзян, надгляд рэчаў, якія пры іх знаходзяцца, а таксама транспартных сродкаў і рэчаў, якія на іх правозяцца, прагляд сродкаў фота- і відэафіксацыі, у тым ліку з прымяненнем тэхнічных сродкаў;

ачапляць (блакаваць) участкі мясцовасці, асобныя будынкі і аб'екты ў мэтах забеспячэння фізічнай абароны АЭС у выпадках і парадку, прадугледжаных заканадаўствам;

прымаць пры неабходнасці меры па:

часоваму абмежаванню або забароне знаходжання, перамяшчэння грамадзян і транспартных сродкаў;

недапушчэнні грамадзян і транспартных сродкаў, у тым ліку транспартных сродкаў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў, на тэрыторыю зоны бяспекі і эксплуатуючай арганізацыі;

выдаленні грамадзян з асобных участкаў мясцовасці і аб'ектаў, а таксама па адбуксіроўцы транспартных сродкаў;

затрымліваць на тэрмін да трох гадзін грамадзян у выпадку несанкцыянаванага пранікнення або спробы пранікнення іх у зону бяспекі для ўстанаўлення мэт гэтых дзеянняў, а таксама затрымліваць грамадзян пры адсутнасці ў іх дакументаў, якія сведчаць іх асобу, для ўстанаўлення асобы;

уваходзіць бесперашкодна пры неабходнасці з пашкоджаннем замыкальных прылад і іншых прадметаў у любы час сутак у жыллё або іншыя законныя ўладанні грамадзян, у памяшканні і (або) іншыя аб'екты дзяржаўных органаў і іншых арганізацый і аглядаць іх пры пераследзе асоб, якія падазраюцца ў здзяйсненні акта тэрарызму, стварэнні тэрарыстычнай арганізацыі, незаконнага ўзброенага фармавання, кіраўніцтве імі альбо ўдзеле ў іх дзейнасці, а таксама пры наяўнасці дастатковых падстаў меркаваць, што там здзяйсняецца ці здзейснена злачынства, якое ставіць пад пагрозу жыццё ці здароўе грамадзян, з наступным паведамленнем пра гэта пракурору на працягу 24 гадзін;

выкарыстоўваць у службовых мэтах сродкі сувязі, якія належаць грамадзянам, дзяржаўным органам і іншым арганізацыям;

выкарыстоўваць у выпадках, якія не церпяць адкладу, транспартныя сродкі, якія належаць дзяржаўным органам, іншым арганізацыям і грамадзянам (за выключэннем транспартных сродкаў, якія ў адпаведнасці з заканадаўствам, міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь вызвалены ад такога выкарыстання), для прадухілення акта тэрарызму, пераследу, затрымання і перавозкі асоб, якія ўчынілі акт тэрарызму або якія падазраюцца ў яго здзяйсненні, дастаўкі асоб, якія маюць патрэбу ў тэрміновай медыцынскай дапамозе, у арганізацыі аховы здароўя і для праезду да месца здарэння.

У выпадку выяўлення ў зоне бяспекі фізічнай асобы, якая знаходзіцца ў ёй без законных падстаў, упаўнаважаныя службовыя асобы органаў бяспекі маюць права прыняць меры па выдаленні яе за межы зоны бяспекі.

У цяперашні час Беларускай АЭС праводзяцца арганізацыйныя мерапрыемствы па рэалізацыі патрабаванняў Палажэння аб зоне бяспекі з асаблівым прававым рэжымам. Інфармацыя будзе дапаўняцца.

Апошняя змена 30.11.2023
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы