У конкурсе прынялі ўдзел і работнікі Беларускай АЭС: Станіслаў Жыхар, вядучы інжынер па неразбуральных метадах кантролю, Павел Дарагакупец, вядучы інжынер групы тэхнічнага кантролю і Дзмітрый Мытнік, старшы майстар групы неразбуральнага кантролю металаў.
Па выніках конкурсу перамогу ў намінацыі «Радыёцыйны кантроль» атрымаў Станіслаў Жыхар.
Павел Дарагакупец стаў першым у намінацыі «Візуальны і вымяральны кантроль».
Нагадаем, што спецыялісты Беларускай АЭС спачатку сталі найлепшымі ў адборачным этапе конкурсу, які прайшоў з 19 па 21 ліпеня 2023 г. у горадзе Мінску. А зараз пацвердзілі званне лепшых і ў фінале!
Віншуем калег з поспехам і жадаем далейшых прафесійных перамог!