У ліцэнзію дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуская АЭС» унесены дадатак, які дазваляе прыступіць да прамысловай эксплуатацыі энергаблока №2.
МНС пераканалася, што ўсталяваныя праектам станцыі межы і ўмовы бяспечнай эксплуатацыі, пацверджаны і абгрунтаваны, а рашэнні, закладзеныя ў эксплуатацыйную і супрацьаварыйную дакументацыю, адпавядаюць патрабаванням па бяспецы.
Выдача ліцэнзіі на эксплуатацыю энергаблока № 2 заканчвае шматгадовую працу ўсіх зацікаўленых па стварэнні ў нашай краіне сучаснай інфраструктуры ядзернай і радыяцыйнай бяспекі.