Гэта завяршальны падэтап доследна-прамысловай эксплуатацыі другога энергаблока. На працягу 15 сутак ён будзе працаваць у бесперапынным рэжыме на намінальнай магутнасці - 100%.
Комплекснае апрабаванне павінна пацвердзіць адпаведнасць тэхналагічных сістэм, асноўнага і дапаможнага абсталявання блока праектным характарыстыкам і патрабаванням бяспекі.
Крыніца: minenergo.gov.by