Асаблівая ўвага была ўдзелена рабоце вучэбна-трэніровачнага цэнтра БелАЭС, якая арганізавана на аснове лепшых міжнародных практык і з улікам патрабаванняў міжнародных арганізацый, уключаючы МАГАТЭ. Штогод тут праходзяць навучанне больш як 1,5 тыс. спецыялістаў. У цэнтры прымяняюцца каля 160 камп'ютэрна-навучальных сістэм, дзейнічае поўнамаштабны трэнажор, на якім ажыццяўляецца падрыхтоўка эксплуатацыйнага персаналу блокавага пульта кіравання. Прадстаўнікам кітайскіх ядзерных карпарацый расказалі аб дзеючых праграмах падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі персаналу станцыі, у тым ліку у рамках узаемадзеяння з вядучымі навучальнымі цэнтрамі Расіі.
Кітайскія эксперты высока ацанілі ўзровень падрыхтоўкі кадраў для БелАЭС. Была адзначана цікавасць да абмену вопытам у гэтай сферы.
«Паколькі БелАЭС пабудавана па праекце новага пакалення, вы першапачаткова задаяце астатнім высокую планку», - падзяліўся меркаваннем кіраўнік дэлегацыі Чжаа Сюань.