Высокай узнагароды Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскага саюза будаўнікоў і Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў будаўніцтва і прамбудматэрыялаў у намінацыі «Аб'екты архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці» ўдастоены праект «Комплексная забудова Беларускай атамнай станцыі».
Гэта ўжо пятая ўзнагарода Беларускай АЭС на працягу апошніх трох гадоў. У 2021 і 2022 гадах прадпрыемства станавілася пераможцам міжнароднай бізнес-прэміі «Лідар года», рэспубліканскіх конкурсаў «Лепшы будаўнічы аб'ект года», «Лідар энергаэфектыўнасці Рэспублікі Беларусь» і «Лідары ў будаўніцтве».
Перамогі Беларускай АЭС у галіновых конкурсах сведчаць аб прызнанні прафесійнай супольнасцю дасягненняў прадпрыемства ў галіне якасці, эфектыўнасці і высокай ступені арганізацыі вытворчасці.