Работнікі лабараторыі вытворчай па дэфектаскапіі і тэхнічным кантролі дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуская АЭС», у ліку 25 удзельнікаў ад розных прадпрыемстваў краіны, упершыню прынялі ўдзел у конкурсе і заваявалі прызавыя месцы ва ўсіх заяўленых намінацыях.
Па выніках адборачнага этапу ў спецыялістаў атамнай электрастанцыі тры прызавыя месцы. У намінацыі па візуальна-вымяральным кантролі перамогу заваяваў вядучы інжынер Павел Дарагакупец.
У спаборніцтвах па ўльтрагукавым кантролі 2-е месца ў дэфектаскапіста Міхаіла Раманава.
Яшчэ адно 2-е месца ў намінацыі «Радыёграфічны кантроль» у вядучага інжынера Станіслава Жыхара.
Пераможцам адборачнага этапу трэба будзе адстаяць гонар Рэспублікі Беларусь у фінале, які пройдзе ў Маскве з 23 па 25 кастрычніка 2023 г.