Пачынаючы з 2003 года, 28 красавіка Міжнародная арганізацыя працы праводзіць Сусветны дзень аховы працы, акцэнтуючы ўвагу на мерах па прадухіленні аварый і траўматызму на працоўным месцы, з мэтай скарыстацца існуючым традыцыйным патэнцыялам трохбаковага падыходу і сацыяльнага дыялогу.
На працоўным месцы высокая культура аховы працы - гэта культура, у якой права на бяспечнае і здаровае працоўнае асяроддзе шануецца і заахвочваецца як кіраўніцтвам, так і працаўнікамі. Пазітыўная культура аховы працы будуецца з дапамогай значнага ўдзелу ўсіх бакоў у пастаянным павышэнні бяспекі і гігіены працы. На працоўным месцы з высокай культурай аховы працы працаўнікі адчуваюць сябе камфортна, паведамляючы пра магчымыя рызыкі ці небяспекі ў вобласці аховы працы, а кіраўніцтва актыўна супрацоўнічае з працаўнікамі для пошуку падыходных, эфектыўных і ўстойлівых рашэнняў. Гэта патрабуе адкрытых зносін і дыялогу, пабудаванага на даверы і ўзаемнай павазе.
Асноўныя прынцыпаміы і правы ў сферы працы складаюцца з:
- свабоды аб'яднання і дзейснае прызнання права на вядзенне калектыўных перамоў;
- скасавання ўсіх форм прымусовай працы;
- дзейснай забароны дзіцячай працы;
- недапушчэння дыскрымінацыі ў галіне працы і заняткаў;
- бяспекi і гігіены працы.
Клопат не толькі пра сябе, але і свайго калегу — гэта найвышэйшая ступень арганізацыі культуры бяспекі працы. Дык давайце разам павышаць узровень бяспекі і выходзіць на новую прыступку.