У блоку матэрыялаў, прысвечаных энергаінтэграцыі, апублікаваны інтэрв'ю намесніка Міністра энергетыкі Расійскай Федэрацыі Паўла Сарокіна і характарыстыка ПЭК Расіі. Гэта завяршаючая публікацыя ў рамках праекту «ЕАЭС. Энергетычная інтэграцыя», які ажыццяўляўся пад патранажам Міністэрства энергетыкі Беларусі.
Цікавасць для шырокага кола чытачоў прадстаўляе інтэрв'ю намесніка генеральнага дырэктара ДВА «Белпалівагаз» Валерыя Кавалёва аб развіцці тарфяной прамысловасці ва ўмовах глабальнага энергакрызісу («Прыярытэты»). Спецыялістаў галіны зацікавяць перспектывы развіцця атамна-вадароднай энергетыкі («Ядзерная энергетыка»), экалагічныя наступствы працэсаў дэградацыі сілавога кабеля («Электраэнергетыка»), падыходы да ацэнкі тэрміну службы ізаляцыйнага пакрыцця падземных сталёвых газаправодаў («Газазабеспячэнне»).
У нумары можна таксама азнаёміцца з актуальнымі пытаннямі прафілактыкі ў галіне энергабяспекі і карыстання газам у побыце («Дзяржаўны энергагазнагляд»), вопытам арганізацыі псіхалагічнай падрыхтоўкі персаналу падраздзяленняў па функцыі збыту электраэнергіі («Падрыхтоўка кадраў»).
Традыцыйна ў часопісе публікуюцца агляд заканадаўчых актаў і каментары да новых нарматыўных дакументаў (законаў, тэхнічных кодэксаў, галіновых стандартаў), прынятых або ўступіўшых уў дзеянне ў лістападзе – снежні 2022 года («Стандартызацыя і права»).
У рубрыцы «Фотагалерэя» прадстаўлены здымкі пераможцаў фотаконкурсу, прысвечанага Дню энергетыка.
Больш падрабязна са зместам часопіса можна азнаёміцца тут