Гатоўнасць другога блока - 97%. У рамках этапных праграм на ім працягваюцца планавыя тэхналагічныя работы. «Энергетычны пуск блока, падключэнне яго да энергасістэмы плануецца ў першым квартале 2023 года», - праінфармаваў Міністр.
Нагадаем, што энергетычны пуск - адзін з этапаў праграмы па ўводу блока ў строй. За ім рушыць услед этап доследна-прамысловай эксплуатацыі, і толькі пасля гэтага - увод у прамысловую эксплуатацыю.
Першы энергаблок БелАЭС у цяперашні час працуе на намінальнай магутнасці. З моманту яго ўключэння ў сетку (3 лістапада 2020 г.) выпрацавана 10,4 млрд. кВтг электраэнергіі.
Крыніца: Тэлеграм-канал Мінэнерга Афіцыйны