Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Рэспубліка Беларусь, 231220, Гродзенская вобласць, Астравецкі р-н,

Варнянскі с/с, 2/7, адміністрацыйна-лабараторна-бытавы корпус (00UYA)

Е-mail: belaes@belaes.by

Інфармацыйны цэнтр АЭС: ic@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

Інфармацыйны цэнтр АЭС: +375 1591 46 605

26.08.2022

Прафсаюзная канферэнцыя прайшла на Беларускай АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Вынікі працы дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуская АЭС» і прафсаюзнага камітэта за першае паўгоддзе 2022 года былі падведзены на прафсаюзнай канферэнцыі.

У працы канферэнцыі прынялі ўдзел Ігар Жур - старшыня Беларускага прафесійнага саюза работнікаў энергетыкі, газавай і паліўнай прамысловасці і Дзяніс Лышоў - старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў энергетыкі, газавай і паліўнай прамысловасці.

У сваім дакладзе генеральны дырэктар Міхаіл Філімонаў падрабязна спыніўся на выкананні калектывам прадпрыемства паказчыкаў інвестыцыйнай дзейнасці, рэалізацыі ўстаноўленых паказчыкаў эфектыўнасці працы прадпрыемства за справаздачны перыяд, яшчэ раз пазначыўшы ключавыя задачы, якія стаяць перад калектывам у гэтым годзе.

Старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Марына Пылінская адчыталася аб працы прафсаюзнага камітэта прадпрыемства ў першым паўгоддзі 2022 года. Старшыня адзначыла, што ўмовы калектыўнай дамовы паміж наймальнікам і прафсаюзам у справаздачны перыяд былі выкананы ў поўным аб'ёме.

Удзельнікі прафсаюзнай канферэнцыі прызналі працу прафсаюзнага камітэта здавальняючай.

Старшыня Беларускага прафесійнага саюза работнікаў энергетыкі, газавай і паліўнай прамысловасці Ігар Жур у сваім выступленні падкрэсліў важнасць планамернай работы па накіраванню стварэння здаровых і бяспечных умоў працы, маладзёжнай палітыкі, арганізацыі міжнароднага супрацоўніцтва паміж аб'ектамі ядзернай энергетыкі.

Дзяніс Лышоў,  старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза працаўнікоў энергетыкі, газавай і паліўнай прамысловасці распавёў аб асноўных кірунках дзейнасці Гарадзенскай абласной арганізацыі галіновага прафсаюза і падзякаваў членам працоўнага калектыва атамнай электрастанцыі за спагадлівасць і аказанне дабрачыннай дапамогі.

Апошняя змена 26.08.2022
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы