Будучыя інжынеры-будаўнікі наведалі дэманстрацыйны корпус вучэбна-трэніровачнага цэнтра БелАЭС. У рамках экскурсіі маладыя людзі даведаліся пра асаблівасці працы атамнай станцыі, уладкаванне рэактарнай устаноўкі, крыніцы энергіі для АЭС, найноўшыя сістэмы бяспекі, ужытыя на Беларускай атамнай станцыі.
Але галоўны фокус «мэтавікоў» быў накіраваны на макет з асноўным абсталяваннем.
Вышыня і канструкцыя градзірні? Матэрыял перакрыццяў турбіннага і рэактарнага аддзяленняў? Паказчыкі трываласці металу гермаабалонкі і яшчэ мноства пытанняў цікавілі маладых людзей.
Практыкантам у гэты дзень пашчасціла апынуцца на поўнамаштабным трэнажоры блокавага пульта кіравання, дзе навострываюць свае навыкі інжынеры па кіраванні рэактарам і турбінай.
Стомленыя, але задаволеныя студэнты адправіліся па дамах з вялікім багажом ведаў. Але абяцалі вярнуцца на станцыю ўжо ў якасці адмыслоўцаў.