У праграму навучальнага курса ўвайшлі пытанні арганізацыі грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы. На занятках былі вывучаны абавязкі і адказнасць службовых асоб у галіне забеспячэння пажарнай і электрабяспекі, правілы аховы працы пры рабоце на вышыні.
Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням навучання работнікаў і правядзенню інструктажаў па ахове працы.
На адной з лекцый навучальнага курса падрабязна разгледжаны шкодныя і небяспечныя вытворчыя фактары, а таксама кампенсацыі за працу ў шкодных і небяспечных умовах.
Вывучаны пытанні арганізацыі расследавання няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў.
Прафсаюзны камітэт прадпрыемства выказвае ўдзячнасць за высокі ўзровень арганізацыі навучання кіраўніцтву і інструктарам вучэбна-трэніровачнага цэнтра: Аляксандру Ерыну, Аляксандру Бялаўскаму, Сяргею Краўцову і Міхаілу Садоўскаму.