Санітарная дружына Беларускай АЭС удзельнічае ў спаборніцтвах пяць гадоў і толькі ў свой першы выступ аказалася без узнагарод. Усе астатнія спаборніцтвы нязменна заканчваліся перамогай каманды атамнай электрастанцыі.
У гэтым годзе санітарныя дружыны спаборнічалі ў пяці выпрабаваннях: дэманстрацыя табельнага абсталявання; праца ў агмені камбінаванай паразы; дзеянні ў агмені хімічнай паразы і дзеянні ў агмені інфекцыйнай паразы.
Яшчэ адно выпрабаванне трэба было вытрымаць камандзірам, у якім гонар Беларускай АЭС адстойвала Марыя Парамонава.
І ў спаборніцтве камандзіраў, і на ўсіх іншых этапах упэўненую перамогу атрымала санітарная дружына Беларускай АЭС. Як вынік – першае агульнакаманднае месца!
Віншуем дружыну з перамогай і жадаем паспяховага выступу на абласных спаборніцтвах!