У гэты дзень будзе пасаджаны лес на ўчастку ў Міхалішкаўскім лясніцтве, якое знаходзіцца па суседстве з вытворчай пляцоўкай Беларускай АЭС.
Беларускія атамшчыкі прымаюць актыўны ўдзел у акцыі з пачатку будаўніцтва атамнай электрастанцыі. Сёлета на пасадку лесу адправяцца больш за 40 чалавек. У тым ліку, члены сем'яў работнікаў прадпрыемства.
Астравецкі лясгас паклапоціцца аб прадастаўленні ўчастка для працы, інструментаў, пасадачнага матэрыялу і сродкаў індывідуальна абароны. А работнікі Беларускай АЭС выканаюць свае абавязкі якасна і ў поўным аб'ёме.