Віншуем Вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!
Канстытуцыя – Асноўны закон нашай краіны, які мае вышэйшую юрыдычную сілу і замацоўвае асноўныя прынцыпы і нормы прававога рэгулявання найважнейшых грамадскіх адносін.
Прынятая 15 сакавіка 1994 года Канстытуцыя, упершыню ў гісторыі нашай Радзімы замацавала статус Рэспублікі Беларусь, як суверэннай, незалежнай дзяржавы.
Змены, унесеныя ў Канстытуцыю на рэспубліканскіх рэферэндумах 24 лістапада 1996 года, 17 кастрычніка 2004 года і 27 лютага 2022 года сталі сведчаннем паступальнага, эвалюцыйнага руху нашай краіны па шляху міру і грамадскай згоды, стварэння дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавы, у якой найвышэйшай каштоўнасцю з'яўляюцца правы і свабоды чалавека.
Сімвалічна, што змены і дапаўненні, унесеныя ў Асноўны закон на рэспубліканскім рэферэндуме 27 лютага 2022 года, уступаюць у сілу менавіта ў Дзень Канстытуцыі 15 сакавіка 2022 г!
Са святам! Міру, дабра, працвітання нашай Радзіме – суверэннай і незалежнай Рэспубліцы Беларусь!