З такой просьбай у інфармацыйны цэнтр АЭС звярнулася адміністрацыя цэнтра.
У гэтыя дні ў лагеры праходзіць змена «Эканамічны БУМ, або Бізнэс Універсітэт Моладзі» для навучэнцаў-пераможцаў дзіцячых конкурсаў па эканоміцы, вывучаючых эканоміку факультатыўна, працуючых у навучальных бізнэс-кампаніях.
У рамках змены рэалізуецца праект «Лабараторыя эканамічных дасягненняў Беларусі», падчас якога навучэнцы вывучаюць эканоміку нашай краіны, а таксама рыхтуюць вучэбна-даследчыя працы аб вядучых прадпрыемствах Беларусі. Зразумела, такі грандыёзны энергетычны праект, як Беларуская атамная электрастанцыя, удзельнікі змены не маглі абысці сваёй увагай.
Дарэчы, экскурсійныя групы «Зубраня» шмат разоў наведвалі інфармацыйны цэнтр Беларускай АЭС. Аднак, неабходнасць захавання супрацьэпідэміялагічных мерапрыемстваў, сёлета ўнесла свае карэктывы ў практыку шматгадовага супрацоўніцтва ДАЦ «Зубраня» і Беларускай АЭС. Таму і нарадзілася ідэя правядзення экскурсіі па інфармацыйным цэнтры з выкарыстаннем адной з папулярных праграм для правядзення відэапрэзентацый.
На працягу гадзіны ўдзельнікі змены не толькі больш даведаліся пра Беларускую АЭС, але і прадставілі свае даклады-даследаванні па тэме энергаэфектыўнасці і экалогіі, а таксама атрымалі адказы на пытанні, якія тычацца атамнай энергетыкі і эксплуатацыі АЭС.