Мерапрыемства, у якім прынялі ўдзел старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта У.С. Каранік і памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектар па Гродзенскай вобласці Ю.Х. Караеў, прайшло 27 студзеня 2022 г. у шматфункцыянальным комплексе сацыяльна-культурнага прызначэння і творчасці моладзі горада Астраўца.
У сваім выступленні кіраўнік Гродзенскай вобласці акцэнтаваў увагу на асноўных зменах і дапаўненнях праекта Канстытуцыі, пасля чаго адказаў на пытанні ўдзельнікаў сходу.