17 студзеня 2022 года праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь абмеркавалі на Беларускай АЭС.
У ходзе сходу пад кіраўніцтвам генеральнага дырэктара дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуская АЭС» М. В. Філімонава, работнікі атамнай электрастанцыі былі праінфармаваны аб асноўных зменах і дапаўненнях, уключаных у праект Канстытуцыі, а таксама аб парадку збору і абагульнення водгукаў грамадзян па праекце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, вынесеным для ўсенароднага абмеркавання.