Узнагароджваючы пераможцаў, галоўны інжынер ДВА «Белэнерга» Уладзімір Баброў адзначыў: «Удзел у конкурсах, падобных на гэты, спрыяе павышэнню культуры бяспекі працы сярод работнікаў, генерацыі новых ідэй і метадаў, якія рэальна могуць прывесці да зніжэння траўматызму. А ідэя нулявога траўматызму павінна стаць ключавой для ўсіх і для кожнага ў энергасістэме».
Намеснік старшыні Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў энергетыкі, газавай і паліўнай прамысловасці Аляксандр Жылко ўручыў дыпломы пераможцам конкурсу і пажадаў бяспечнай працы ўсяму калектыву энергетыкаў.
Прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам:
I месца – Кулакоў Дзмітрый Аляксандравіч, майстар службы ізаляцыі і абароны ад перанапружанняў філіяла «Віцебскія электрычныя сеткі» РУП «Віцебскэнерга», з ідэяй «Выраб агароджваючага экрана»;
II месца - Санько Андрэй Антановіч, начальнік сектара вучэбна-вытворчага і інфармацыйнага забеспячэння філіяла «Навучальны цэнтр» РУП «Гроднаэнерга», з ідэяй «Укараненне кідальнай пілы пры выкананні работ на ВЛ»;
III месца - Бацько Яўген Мікалаевіч, кіраўнік групы арганізацыі эксплуатацыі вытворча-тэхнічнага аддзела РУП «БелАЭС», з ідэяй «Кніга асабістых абавязацельстваў».