Каманда САА АЭС-МЦ складалася з прадстаўнікоў Расійскай Федэрацыі і Украіны. Мэтай перадпусковай партнёрскай праверкі была ацэнка гатоўнасці другога энергаблока Беларускай АЭС да бяспечнага і надзейнага пуску і далейшай эксплуатацыі.
- Беларуская АЭС прадэманстравала высокую адкрытасць. На станцыі працуюць адукаваныя спецыялісты, якія прайшлі этап пуску і ўводу ў эксплуатацыю першага энергаблока. Папярэднія вынікі гавораць аб тым, што энергаблок №2 Беларускай АЭС праз некаторы час будзе гатовы да загрузкi свежага ядзернага паліва ў ядзерны рэактар і працягу далейшых пускавых аперацый.