Асаблівую цікавасць для шырокага кола чытачоў уяўляе інтэрв'ю з дырэктарам Дэпартамента энергетыкі ЕЭК В.А. Закрэўскім аб фарміраванні агульных рынкаў нафты і нафтапрадуктаў ЕАЭС («Прыярытэты»). Да 90-годдзя Беларускай энергетычнай сістэмы прымеркаваны агляд аб рэжымнай інтэграцыі БелАЭС у энергасістэму (укладка).
У нумары можна таксама азнаёміцца з вопытам прадпрыемстваў і новымі падыходамі ў галіне электраэнергетыкі, інфармацыйнай бяспекі, лічбавай трансфармацыі бізнес-працэсаў, укаранення інавацыйных тэхналогій і інш. («Электраэнергетыка», «Газазабеспячэнне»). Работнікам галіны будуць цікавы даследаванні аб уплыве вытворчых фактараў рызыкі на здароўе персаналу, а таксама практыка працы псіхолагаў РУП «Гомельэнерга» па выніках няшчасных выпадкаў («Падрыхтоўка кадраў»).
Традыцыйна ў часопісе прадстаўлены каментары да новых галіновых стандартаў і іншых ТНПА, агляды заканадаўчых актаў за верасень – кастрычнік («Стандартызацыя ў энергетыцы», «Права»).
Больш падрабязна азнаёміцца са зместам часопіса можна тут