Валанцёры нацыянальных таварыстваў азнаёміліся з экспазіцыяй інфармацыйнага цэнтра АЭС. У ходзе экскурсіі наведвальнікам цэнтра распавялі аб праекце Беларускай АЭС, рэалізаваных у праекце сістэмах бяспекі і ўплыве атамнай электрастанцыі на навакольнае асяроддзе і многім іншым.
У цяперашні час па расiйскім праекце ў Турцыі будуецца АЭС Акую, з чатырма энергаблокамі, магутнасцю 1200 Мвт кожны. Таму турэцкія госці з вялікай цікавасцю ўспрынялі інфармацыю аб гісторыі будаўніцтва АЭС у Беларусі, бяспекі і экалагічнасці атамнай энергетыкі.