Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Рэспубліка Беларусь, 231220, Гродзенская вобласць, Астравецкі р-н,

Варнянскі с/с, 2/7, адміністрацыйна-лабараторна-бытавы корпус (00UYA)

Е-mail: belaes@belaes.by

Інфармацыйны цэнтр АЭС: ic@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

Інфармацыйны цэнтр АЭС: +375 1591 46 605

14.10.2021

Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Вальфовіч наведаў Беларускую АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь здзейсніў рабочую паездку ў Астравецкі раён, дзе сустрэўся з мясцовым актывам, абмеркаваў грамадска-палітычную і сацыяльна-эканамічную абстаноўку ў рэгіёне, азнаёміўся з працай Беларускай АЭС, ходам яе далейшага будаўніцтва. Акрамя таго, Аляксандр Вальфовіч наведаў вайсковую частку ўнутраных войскаў МУС, якая выконвае задачу па ахове БелАЭС, заахвоціў адрознiўшыхся вайскоўцаў.

Пасля наведвання БелАЭС у гутарцы з журналістамі Аляксандр Вальфовіч адзначыў, што на фоне энергетычнага крызісу, які разгортваецца ў Еўропе, росту коштаў на энерганосьбіты, мы зноў пераконваемся ў мудрасці прынятага Кіраўніком дзяржавы рашэння аб будаўніцтве станцыі.

«Беларусь ужо ніколі не пойдзе па свеце з працягнутай рукой за крыніцай энергіі. З запускам АЭС краіна забяспечыла сябе надзейнай, эфектыўнай, экалагічнай крыніцай энергіі на дзесяцігоддзі наперад, - падкрэсліў Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі. – Беларуская атамная электрастанцыя стала адным з элементаў стварэння ўстойлівага, здольнага надаць якасна новы імпульс развіццю краіны і забяспечыць дадатковыя гарантыі ўмацавання дзяржаўнай незалежнасці, энергетычнай і эканамічнай самастойнасці Беларусі».

Разам з тым Аляксандр Вальфовіч звярнуў увагу, што Беларуская АЭС па-ранейшаму не дае спакою некаторым еўрапейскім палітыкам у рэалізацыі іх унутраных інтрыг.

«Думаю, вы і самі бачыце, якая істэрыя нагнятаецца вакол БелАЭС у Літве. Людзям пастаянна ўнушаць, што яна ўяўляе нейкую міфічную пагрозу як для іх, так і для ўсёй сусветнай супольнасці, - сказаў Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі. – Мяркую, Літва нам проста «дробна помсціць» за ўласную, відавочна памылковую адмову ад эксплуатацыі Ігналінскай АЭС. Прычым менавіта яе дэмантаж ужо на цяперашнім этапе стварае пагрозу экалагічнага бедства для ўсяго рэгіёна. Вельмі хацелася б, каб упаўнаважаныя еўрапейскія рэгулятары ў галіне ядзернай бяспекі надалі належную ўвагу не штучнай палітызацыі дадзенага пытання, а наяўным праблемам канкрэтна на Ігналінскай АЭС. Наколькі мы валодаем інфармацыяй, там усё далёка не добра».

Аляксандр Вальфовіч адзначыў, што негатыўныя выказванні асобных еўрапейскіх палітыкаў на адрас Беларусі і БелАЭС супярэчаць здароваму сэнсу і выглядаюць асабліва цынічна і абсурдна на фоне апошніх навін аб заяве ўрадаў 10 краін ЕС аб актывізацыі развіцця ядзернай энергетыкі ў мэтах абароны еўрапейскіх спажыўцоў ад росту коштаў. Акрамя таго, у сумежнай Польшчы яшчэ ў мінулым годзе ўрад зацвердзіў праграму, якой намечана будаўніцтва двух АЭС (па 3 энергаблока кожная) на поўначы і ў цэнтральнай частцы краіны з амерыканскім фінансаваннем і праектаваннем. Прычым ніякіх пярэчанняў на гэты конт з боку суседняй Літвы не гучыць.

У цяперашні час у свеце эксплуатуецца каля 450 атамных рэактараў, працягваецца збудаванне яшчэ больш за 50. Ні адна з развітых краін не адмовілася ад выкарыстання атамнай энергетыкі, што тлумачыцца адноснай таннасцю выпрацоўкі такой электраэнергіі і высокай прадукцыйнасцю атамных установак.

Па выніках паездкі дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі ў чарговы раз пацвердзіў, што сістэма забеспячэння бяспекі БелАЭС адпавядае самым высокім міжнародным стандартам. «Бяспека Беларускай АЭС - безумоўны прыярытэт для нашай краіны», - заявіў Аляксандр Вальфовіч.

Апошняя змена 14.10.2021
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы