Перамовы прайшлі на палях 65-й сесіі Генеральнай канферэнцыі МАГАТЭ.
Віктар Каранкевіч праінфармаваў Мухамада Наіма аб будаўніцтве БелАЭС. Беларусь стала першай пляцоўкай у Еўропе, дзе дзяржкарпарацыя «Расатам» рэалізавала праект па ўзвядзенні АЭС з вода-вадзянымі рэактарамі пакалення 3+, які адпавядае самым высокім патрабаванням бяспекі. Гэта не раз пацвярджалі міжнародныя экспертныя місіі, у тым ліку МАГАТЭ.
«Мяркую, што з улікам рэалізацыі беларускай ядзернай энергетычнай праграмы ў нас з'явілася магчымасць супрацоўніцтва ў гэтым кірунку», - адзначыў Міністр.
Беларускія арганізацыі назапасілі неабходны вопыт і кампетэнцыі для ўдзелу ў праектах будаўніцтва АЭС за мяжой. Беларускі вопыт будавання АЭС вывучаюць Венгрыя, Турцыя, Егіпет, Турцыя, Бангладэш. З боку гэтых краін і «Расатама» ёсць цікавасць да прыцягнення беларускіх спецыялістаў і будаўнікоў да рэалізацыі праектаў па будаўніцтве атамных станцый, а таксама ў сферы падрыхтоўкі кадраў. Акрамя таго, Беларусь гатова дзяліцца вопытам у галіне дасягненняў ядзернай навукі.
Віктар Каранкевіч нагадаў, што супрацоўніцтва Беларусі і Пакістана развіваецца ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, фармацэўтыцы, адукацыі, турызме. У дзвюх краін ёсць патэнцыял для далейшага ўмацавання партнёрства. Перспектывы двухбаковага ўзаемадзеяння будуць абмеркаваны на чарговым пасяджэнні сумеснай Беларуска-Пакістанскай камісіі па гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву, якое плануецца правесці да канца года. Беларускі бок ужо накіраваў на адрас старшыні пакістанскай часткі камісіі свае прапановы.