Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Рэспубліка Беларусь, 231220, Гродзенская вобласць, Астравецкі р-н,

Варнянскі с/с, 2/7, адміністрацыйна-лабараторна-бытавы корпус (00UYA)

Е-mail: belaes@belaes.by

Інфармацыйны цэнтр АЭС: ic@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

Інфармацыйны цэнтр АЭС: +375 1591 46 605

20.09.2021

У Беларусі да канца года чакаюць дзве паўторныя місіі МАГАТЭ

Крыніца: Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь

Беларусь да канца года плануе прыняць дзве паўторныя місіі МАГАТЭ. Перспектывы супрацоўніцтва з Агенцтвам абмеркаваны на сустрэчы Міністра энергетыкі Віктара Каранкевіча з генеральным дырэктарам МАГАТЭ Рафаэлем Гросі, якая прайшла сёння на палях 65-й сесіі Генеральнай канферэнцыі арганізацыі.

Міністр праінфармаваў генеральнага дырэктара МАГАТЭ аб ходзе работ на БелАЭС, адзначыўшы, што бяспека станцыі і адкрытасць застаюцца безумоўнымі прыярытэтамі для Беларусі на ўсіх этапах рэалізацыі праекта.

Беларусь правяла ўсе місіі МАГАТЭ, рэкамендаваныя для краін, якія будуюць сваю першую АЭС. Атрыманыя рэкамендацыі і прапановы пакладзены ў аснову нацыянальных планаў дзеянняў, якія з'яўляюцца важным арыенцірам у рабоце па рэалізацыі нацыянальнай праграмы ядзернай энергетыкі.

Віктар Каранкевіч падзякаваў МАГАТЭ за садзейнічанне ў пытаннях развіцця ў Беларусі інфраструктуры ядзернай энергетыкі і ядзернай бяспекі - тэхнічную дапамогу Агенцтва, ацэначныя і кансультацыйныя місіі. Да канца года ў Беларусі чакаюць дзве паўторныя місіі МАГАТЭ па ацэнцы дасягнутага прагрэсу ў пытаннях развіцця рэгулюемай інфраструктуры і эксплуатацыйнай бяспекі.

Кіраўнік Мінэнерга таксама праінфармаваў аб тым, што ў пачатку верасня Беларускую АЭС наведала экспертная група Еўрапейскай групы рэгулюючых органаў ядзернай бяспекі (ENSREG) у рамках партнёрскага агляду Нацыянальнага плана дзеянняў па выніках стрэс-тэстаў АЭС. Эксперты адзначылі істотны прагрэс у выкананні рэкамендацый па выніках стрэс-тэстаў і рэалізацыі сфармаванага на іх аснове нацыянальнага плана.

Пад час сустрэчы з Рафаэлем Гросі размова таксама ішла аб праекце новай рамачнай праграмы супрацоўніцтва Беларусі і МАГАТЭ на 2022-2027 гады, якая цяпер рыхтуецца.

Міністр запрасіў генеральнага дырэктара МАГАТЭ прыняць удзел у цырымоніі ўводу ў эксплуатацыю ўсяго комплексу Беларускай АЭС, якая адбудзецца ў 2022 годзе. «Запрашаем Вас наведаць нашу краіну і прыняць удзел у гэтай значнай для нас падзеі», - сказаў ён.

У сваю чаргу Рафаэль Гросі адзначыў адкрытасць Беларусі для супрацоўніцтва з міжнароднымі арганізацыямі, у тым ліку МАГАТЭ. Ён нагадаў, што ў МАГАТЭ як у тэхнічнай экспертнай арганізацыі не бачаць ні адной прычыны, па якой Беларуская АЭС не магла б быць уведзена ў эксплуатацыю. Гросі таксама запэўніў, што Агенцтва працягне падтрымку гэтага праекта.

Апошняя змена 20.09.2021
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы