У гэтым годзе мы ўпершыню адзначаем заснаванае Указам Прэзідэнта новае дзяржаўнае свята, свята мудрасці, пераемнасці пакаленняў, самадастатковасці беларусаў, непахіснасці дзяржаўнасці і беларускай нацыі, які стане традыцыйным у нашай краіне.
Гэты дзень вяртае нас да гістарычнай даты 17 верасня 1939 года, калі адбылася адна з лёсавызначальных падзей у гісторыі беларускага народа і яго дзяржаўнасці - уз'яднанне Заходняй Беларусі і БССР, тэрытарыяльна аформіліся межы сучаснай суверэннай Беларусі. Разарваны Рыжскім мірным дагаворам 1921 года народ уз'яднаўся ў адзінай дзяржаве, атрымаўшы магчымасць развівацца ў межах адной рэспублікі. Таму 17 верасня па праву называюць кропкай адліку новай гісторыі адзінага беларускага народа.
Мы ведаем, што Радзіма ў нас адна, лёс краіны агульны і мара кожнага з нас – жыць у мірнай і квітнеючай Беларусі. А сіла нацыі ў яе адзінстве. Толькі аб'яднаўшы намаганні і згуртаваўшыся, мы зберажэм мір і дабрабыт на нашай зямлі.
Моцнага ўсім здароўя, шчасця, дабра і мірнага неба над галавой!
Адміністрацыя