Спартакіяда прайшла 11-12 верасня 2021 г. на базе спартыўных збудаванняў санаторыя «Энергетык». У спаборніцтвах прынялі ўдзел 12 каманд.
Агульнакамандны залік вызначаўся па выніках выступленняў у сямі відах спорту: міні-футболе; лёгкай атлетыцы, гіравым спорце, більярдзе, валейболе, плаванні і стральбе.
Найбольш паспяхова Беларускія атамшчыкі выступілі ў спаборніцтвах па міні-футболе, лёгкай атлетыцы, гіравым спорце і більярдзе. У гэтых відах спартсменам з Беларускай АЭС не было роўных.
Валейбалісты занялі трэцяе месца. Плыўцы і стралкі – пятае і восьмае месцы адпаведна.
Як вынік - першае агульнакаманднае месца!
Чарговая спартыўная перамога каманды Беларускай АЭС!