У рамках партнёрскага агляду прадугледжана ацэнка Нацыянальнага плана дзеянняў на прадмет яго адпаведнасці выдадзеным у 2018 годзе рэкамендацыям ENSREG пасля стрэс-тэстаў Беларускай АЭС і аналіз прагрэсу ў рэалізацыі запланаваных мерапрыемстваў.
Групу экспертаў ENSREG узначальвае Петэры Тыіпана, прадстаўнік Цэнтра па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Фінляндыі (STUK). У праверцы возьмуць удзел 15 экспертаў з Аўстрыі, Германіі, Украіны, Чэхіі, Швейцарыі, Літвы, Грэцыі і Фінлянді.
Эксперты будуць працаваць па трох тэматычных напрамках стрэс-тэстаў: «Знешнія прыродныя ўздзеяннi», «Страта электразабеспячэння і канчатковага паглынальніка цяпла», «Кіраванне цяжкімі аварыямі».
Даведачна.
Стрэс-тэсты Беларускай АЭС праведзены ў 2016-2018 гадах па працэдуры Еўрапейскага Саюза. Мэтай была ацэнка здольнасці станцыі супрацьстаяць знешнім неспрыяльным прыродным уздзеянням і іх спалучэнню. Стрэс-тэсты ўключалі тры этапы: самаацэнку Беларускай АЭС, нацыянальную ацэнку і партнёрскую праверку ENSREG.
Нацыянальны план дзеянняў быў сфармаваны Дзяржатамнаглядам сумесна з зацікаўленымі ў 2019 годзе, яго мерапрыемствы накіраваны на доўгатэрміновае павышэнне запасаў бяспекі Беларускай АЭС.
Першая фаза партнёрскага агляду ENSREG у дачыненні да Нацыянальнага плана дзеянняў завершана ў 1 квартале 2021 года. Эксперты ENSREG разгледзелі 7 прыярытэтных пытанняў, якія было важна прааналізаваць да ўводу ў эксплуатацыю энергаблока № 1 Беларускай АЭС. Асноўная выснова - Беларусь належным чынам улічыла ў Нацыянальным плане дзеянняў усе рэкамендацыі ENSREG 2018 года і да ўводу энергаблока № 1 Беларускай АЭС у эксплуатацыю выканала мерапрыемствы, якія іх тычацца.