Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Рэспубліка Беларусь, 231220, Гродзенская вобласць, Астравецкі р-н,

Варнянскі с/с, 2/7, адміністрацыйна-лабараторна-бытавы корпус (00UYA)

Е-mail: belaes@belaes.by

Інфармацыйны цэнтр АЭС: ic@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

Інфармацыйны цэнтр АЭС: +375 1591 46 605

23.08.2021

Віктар Каранкевіч: безумоўнае выкананне Дырэктывы №1 - адзін з ключавых прыярытэтаў для арганізацый Мінэнерга

Крыніца: Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь

20 жніўня 2021 года на базе філіяла «Магілёўскія электрычныя сеткі» РУП «Магілёўэнерга» адбылося пасяджэнне калегіі Міністэрства энергетыкі, на якім разгледжаны ход выканання плана мерапрыемстваў па рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны».

Пасяджэнне прайшло пад кіраўніцтвам міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь Віктара Каранкевіча.

«Дырэктыва № 1 - гэта найважнейшы дакумент, накіраваны на ўмацаванне бяспекі функцыянавання прадпрыемстваў, забеспячэнне здаровых і бяспечных умоў працы, а гэта дасягаецца з дапамогай выканання ўсіх яе кірункаў. Асаблівая ўвага надаецца захаванню выканальніцкай і працоўнай дысцыпліны», - адзначыў Міністр.

Па яго словах, работа па рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы павінна выконвацца якасна прадпрыемствамі на ўсіх узроўнях. «Самае галоўнае - гэта людзі, трэба з імі працаваць і мяняць іх светапогляд», - падкрэсліў Віктар Каранкевіч.

У красавіку-маі Міністэрствам былі праведзены праверкі і комплексна прааналізаваны ход рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы № 1 у падведамных арганізацыях. «Выяўлены слабыя месцы і недахопы ў гэтай працы, пазначаны канкрэтныя меры па іх ліквідацыі. Прынятыя па выніках гэтага аналізу рашэнні павінны быць рэалізаваны ў поўным аб'ёме», - падкрэсліў Міністр. Ён таксама даручыў ацаніць магчымасць перагляду ўмоў прэміравання кіраўнікоў арганізацый сістэмы Мінэнерга, увязаўшы іх з выкананнем Дырэктывы.

На асаблівым кантролі ў Міністэрстве - праца па папярэджанні і прафілактыцы вытворчага траўматызму. «Калі па выніках паўгоддзя мы мелі мінімальны рост, то па стане на сённяшні дзень дасягнулі ўзроўню мінулага года», - канстатаваў Віктар Каранкевіч. Пры гэтым у большасці выпадкаў устаноўлена віна пацярпелых. Гэта даказвае невыкананне імі ўмоў аховы працы і тэхнікі бяспекі. У сувязі з гэтым Міністр даручыў правесці пазачарговае пасяджэнне камісіі па папярэджанні і прафілактыцы вытворчага траўматызму, дэталёва разабраць усе факты, а таксама меры па іх недапушчэнні ў далейшым.

Асаблівую ўвагу ён звярнуў на пытанні захавання працоўнай дысцыпліны. «Кожны работнік павінен ведаць: калі ёсць грубыя парушэнні, яны павінны спыняцца», - падкрэсліў Міністр.

Падчас пасяджэння калегіі былі абмеркаваны пытанні ўкаранення канцэпцыі нулявога траўматызму ў арганізацыях галіны, а таксама цыфравізацыі і аўтаматызацыі вытворчых працэсаў. Акрамя таго, гаворка ішла пра перспектывы скарачэння дакументаабароту, а таксама дадатковых мерах, якія садзейнічаюць эфектыўнай рэалізацыі Дырэктывы № 1. Маніторынг яе выканання ў арганізацыях сістэмы Міністэрства энергетыкі будзе працягнуты.

Апошняя змена 23.08.2021
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы