Акцыя пачалася з кароткага мітынгу, які адбыўся ля помніка воінам-вызваліцелям у горадзе Астраўцы. Па заканчэнні працоўнага дня сюды прыйшлі шматлікія ўдзельнікі аўтапрабегу: прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў горада, члены грамадскіх аб'яднанняў, жыхары і госці Астраўца.
Пасля ўскладання кветак да помніка, аўтамабільная калона, якая складалася з дзясяткаў аўтамабіляў, упрыгожаных дзяржаўнымі сцягамі Рэспублікі Беларусь, сцягамі Астраўца, грамадскіх аб'яднанняў, прадпрыемстваў, пачала рух па вуліцах горада.
Канчатковым пунктам маршруту стала цэнтральная плошча аграгарадка Солы. У прызначаны час тут сустрэліся ўдзельнікі акцыі Смаргонскага і Астравецкага раёнаў.
Урачыстае мерапрыемства завяршыў канцэрт работнікаў культуры суседніх раёнаў.