У саставы 9 каманд прадпрыемстваў і арганізацый Астравецкага раёна ўваходзілі выключна мужчыны. Добраахвотным пажарным дружынам трэба было паказаць сваю фізічную падрыхтоўку, уменне абыходзiцца з пажарным інвентаром і абсталяваннем у вельмі няпростых умовах пераадолення 100-метровай паласы з перашкодамі, пажарнай эстафеце, баявым разгортванні ад мотапомпы.
Гонар Беларускай АЭС абаранялі вогнеборцы пад кіраўніцтвам Сяргея Золава, вядучага інжынера па пажарнай бяспецы групы кантролю бяспекі аддзела тэхнічнай інспекцыі.
Па выніках спаборніцтваў каманда прадпрыемства заняла тры прызавыя месцы. Два другіх у камандным і асабістым (Руслан Малыхiн) заліках за пераадоленне 100-метровай паласы з перашкодамі. А таксама, 3-е месца ў баявым разгортванні ад мотапомпы. Як вынік - 3-е агульнакаманднае месца ў намінацыі «Лепшая lобраахвотная пажарная дружына Астравецкага раёна».
Віншуем, так трымаць, жадаем новых перамог!