Цырымонія праходзіла ў новым шматфункцыянальным комплексе сацыяльна-культурнага прызначэння і творчасці моладзі. У адрас лепшых вытворцаў і работнікаў сацыяльна-культурнай сферы гучалі словы падзякі за працу, творчасць, высокія прафесійныя і чалавечыя якасці.
Усе заслужыўшыя права быць занесенымі на раённую Дошку гонару - гэта прафесіяналы высокага ўзроўню, якія маюць аўтарытэт у сваіх калектывах і ў раёне.
За шматгадовую добрасумленную працу і прафесійнае стаўленне да сваёй справы папоўніў шэрагі лепшых працаўнікоў роднага раёна і работнік дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуская АЭС» Багдановіч Валерый Антановіч, кіроўца аўтамабіля 6 разраду аўтатранспартнага цэха.
Віншуем Валерыя Антонавіча з заслужанай узнагародай і жадаем далейшых прафесійных перамог і здзяйсненняў!