Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Рэспубліка Беларусь, 231220, Гродзенская вобласць, Астравецкі р-н,

Варнянскі с/с, 2/7, адміністрацыйна-лабараторна-бытавы корпус (00UYA)

Е-mail: belaes@belaes.by

Інфармацыйны цэнтр АЭС: ic@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

Інфармацыйны цэнтр АЭС: +375 1591 46 605

27.04.2021

Энергія таленту. Работнікі Беларускай АЭС прынялі ўдзел у творчым конкурсе

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

У разгар вясны, у горадзе-калысцы беларускай культуры Полацку, прайшло мерапрыемства, якое аб'яднала больш за 750 акрыленых творчасцю прадстаўнікоў 21 калектыву прадпрыемстваў энергетыкі, газавай і паліўнай прамысловасці з усіх рэгіёнаў краіны - Рэспубліканскі галіновы агляд-конкурс аматарскай мастацкай творчасці, прысвечаны 90-годдзю Беларускай энергасістэмы.

Сваё прывітанне ўдзельнікам агляду-конкурсу накіраваў Міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч. Таксама, лепшыя творчыя калектывы і выканаўцаў са сцэны віталі генеральны дырэктар ДВА «Белэнерга» П.В.Дрозд, генеральны дырэктар ДВА «Белпалівагаз» А.I.Кушнярэнка, старшыня Полацкага раённага выканаўчага камітэта I.I.Марковiч, старшыня Прафсаюза Белэнергатопгаз В. В.Гаўрысеў, генеральны дырэктар РУП «Віцебскэнерга» А.В.Пачэнка, намеснік генеральнага дырэктара УП «Віцебскаблгаз» С.А.Волкава.

Лепшыя творчыя калектывы і выканаўцы змагаліся за перамогу ў сямі намінацыях, а ацэньвалі майстэрства канкурсантаў шматдосведныя члены журы: Марусевіч Святлана Мікалаеўна - вядучая салістка оперы Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, Суша Анатоль Мікалаевіч - член Камісіі па прэміях ФПБ у галіне літаратуры і мастацтва, член камісіі па пытаннях народнай мастацкай творчасці дзяржаў-удзельніц СНД, Атрошанка Таццяна Аляксандраўна - паэтка, празаік, кампазітар, аўтар і выканаўца песень. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі «Залаты купідон», лаўрэат «Песні года Беларусі», уладальнік Першай прэміі тэлеканала RU.TV Беларусь.

Свята энергіі талентаў і творчасці працягвалася з 23 па 25 красавіка. У першы дзень спаборніцтваў сваю крэатыўную сучасную праграму прадэманстраваў калектыў РУП «Беларуская атамная электрастанцыя».

Сяргей Сяўко, вядучы спецыяліст аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў удзельнічаў адразу ў некалькіх намінацыях. Аляксандр Кордэль старшы аператар спецводаачысткі хімічнага цэха зачараваў слухачоў прыгажосцю і сілай голасу. Аляксандр Царыкевiч, старшы аператар спецводаачысткі хімічнага цэха нагадаў пра гісторыю Беларусі, выканаўшы на гітары мелодыю ў стылі сярэднявечнай музыкі. Таццяна Сяўко, работнік цэха цэнтралізаванага рамонту, злучыла разам гісторыю і сучаснасць, сыграўшы на традыцыйных беларускіх цымбалах твор з рэпертуару знакамітай Ванэсы Мэй «Шторм». Праграма скончылася магутным нумарам «Сцяг маёй дзяржавы» ад вакальнага дуэта Аляксандра Кордэля і Сяргея Сяўко. Правёў праграму самы арыгінальны канферансье Працута Аляксей - спецыяліст аддзела закупак прадпрыемства. І яшчэ адзін удзельнік творчай каманды, які не выходзіў на сцэну для выступу, але зрабіў усё магчымае, каб таленты атамнай станцыі свяцілі ярчэй - старшыня прафсаюзнага камітэта Беларускай АЭС Алена Анатольеўна Лабадырова.

Узнагародай для артыстаў паслужылі не толькі крыкі «Брава!» і апладысменты. Рашэннем журы Сяргей Сяўко стаў уладальнікам Дыплома III ступені ў намінацыі «Інструментальны жанр».

Віншуем з ПЕРАМОГАЙ і жадаем новых творчых перамог.

Мы ўпэўнены, што колькасць таленавітых удзельнікаў ад БелАЭС будзе нязменна расці!

Апошняя змена 27.04.2021
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы