Асноўнай мэтай акцыі з'яўляецца зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца па прычыне невыканання грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, населеных пунктах і тэрыторыях, у тым ліку у сельскай мясцовасці, павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг у сферы забеспячэння пажарнай бяспекі, умацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў, учыненых грамадзянамі ў стане алкагольнага ап'янення.
Удзельнічаюць 9 суб'ектаў прафілактыкі, сярод якіх РАНС, РАУС, сацабарона, ахова здароўя, адукацыя, ЖКГ і іншыя. Запланаваны сумесныя рэйды, абмен інфармацыяй, сустрэчы з працоўнымі калектывамі.
Астравецкі РАНС заклікае грамадзян актыўна падключацца да акцыі і паведамляць пра кватэры, якія прадстаўляюцца для распіцця спіртных напояў; пустуючых домаўладаннях, дзе збіраюцца асобы без пэўнага месца жыхарства, а таксама пра выпадкі парушэнняў правоў і інтарэсаў дзяцей і іншых правапарушэннях па нумарах 101, 102 або 112.
Таксама, Астравецкі РАНС нагадвае, што для правядзення абследавання супрацьпажарнага стану домаўладання (кватэры), работнікі Астравецкага раённага аддзела па НС правераць домаўладаннi і параяць магчымыя спосабы ліквідацыі выяўленых недахопаў.