Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Рэспубліка Беларусь, 231220, Гродзенская вобласць, Астравецкі р-н,

Варнянскі с/с, 2/7, адміністрацыйна-лабараторна-бытавы корпус (00UYA)

Е-mail: belaes@belaes.by

Інфармацыйны цэнтр АЭС: ic@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

Інфармацыйны цэнтр АЭС: +375 1591 46 605

19.04.2021

Віктар Каранкевіч: «Ахова працы - безумоўны прыярытэт для арганізацый энергакомплексу»

Крыніца: Министерство энергетики Республики Беларусь

Ахова і бяспека працы з'яўляюцца безумоўным прыярытэтам у дзейнасці арганізацый сістэмы Міністэрства энергетыкі. Пра гэта заявіў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч на II Пленуме Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў энергетыкі, газавай і паліўнай прамысловасці, які адбыўся 15 красавіка.

2021 год абвешчаны Годам бяспекі працы ў энергетыцы. Ва ўзаемадзеянні з Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны распрацаваны і прыняты комплекс мерапрыемстваў па забеспячэнні здаровых і бяспечных умоў працы, пажарнай бяспекі, зніжэння вытворчага траўматызму ў энергетыцы. Зацверджаны План мерапрыемстваў па правядзенні Года бяспечнай працы ў энергетыцы. «Пытанне жыцця і здароўя людзей – выключна важнае, - падкрэсліў Віктар Каранкевіч. - Прафілактыка і прадухіленне няшчасных выпадкаў на вытворчасці – адзiн з ключавых напрамкаў у нашай рабоце. І тут трэба, каб эфектыўна спрацоўвалі ўсе звёны: адказныя за гэтую працу ў арганізацыях галіны, прадстаўнікі прафсаюзаў, камісіі па ахове працы».

Ключавую ролю ў пытаннях аховы працы адыгрывае чалавечы фактар - на чале ўсёй гэтай дзейнасці на прадпрыемствах павінны стаяць людзі неабыякавыя, адказныя і прынцыповыя, упэўнены міністр. «Пры гэтым найлепшы досвед, а ён у нас ёсць, трэба падтрымліваць і тыражаваць», - дадаў ён.

Асаблівую ўвагу Віктар Каранкевіч надаў працы з моладдзю. Падтрымка таленавітай, ініцыятыўнай і мэтанакіраванай моладзі з'яўляецца адным з асноўных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі. Арганізацыі галіны на сістэмнай аснове праводзяць гэту працу. «Разам з тым, жыццё не стаіць на месцы. Усё ўдасканальваецца. Таму можна разгледзець нейкія новыя формы падтрымкі маладых спецыялістаў, магчыма, комплексна падысці да вырашэння iснуючых у іх пытанняў, - сказаў ён. - У нашай моладзі ёсць нямала перспектыўных ініцыятыў і праектаў, лепшыя з іх заслугоўваюць увагі, і, безумоўна, падтрымкі». Не менш важная праца і па адборы і падрыхтоўцы найбольш таленавітых і адказных маладых людзей на кіруючыя пасады. «І тут прафсаюзы таксама могуць даць падказку - на каго звярнуць увагу, хто валодае лідарскімі якасцямі ў калектыве», - дадаў ён.

У сваім выступе міністр спыніўся на асноўных рашэннях, прынятых VI Усебеларускім народным сходам, акцэнтаваў увагу на ключавых задачах, якія стаяць перад арганізацыямі энергетычнай галіны. Галоўная задача - гэта павышэнне энергетычнай самастойнасці краіны за кошт дыверсіфікацыі відаў і пастаўшчыкоў паліўна-энергетычных рэсурсаў, павелічэння выкарыстання мясцовых відаў паліва і аднаўляльных крыніц энергіі, зніжэнне залежнасці ад вуглевадароднай сыравіны за кошт уводу ў эксплуатацыю БелАЭС. У ліку ключавых напрамкаў - абнаўленне сеткавай інфраструктуры, аўтаматызацыя і лічбавая трансфармацыя тэхналагічных працэсаў і сістэм кіравання ў энергетыцы, павышэнне эфектыўнасці за кошт мадэрнізацыі асноўных фондаў арганізацый сістэмы Міністэрства энергетыкі з укараненнем высокаэфектыўных тэхналогій і абсталявання. Працягнецца далейшая работа па павышэнню якасці аказання паслуг насельніцтву.

Усе гэтыя пытанні дэталёва разгледжаны на выніковай калегіі Міністэрства энергетыкі ў лютым 2021 года. Пастаўлены задачы па дасягненні прыярытэтаў, вызначаных у праграме дзейнасці ўрада на 2021-2025 гады. Распрацаваны праграмныя дакументы на бягучую пяцігодку па развіцці і мадэрнізацыі энергетыкі, газавай і тарфяной галін.

Апошняя змена 19.04.2021
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы