Мэтай экспертаў САА АЭС з Турцыі, Балгарыі і Расіі з'яўлялася правядзенне аналізу стану станцыі і выпрацоўка рэкамендацый для паляпшэння гатоўнасці да бяспечнай эксплуатацыі энергаблока №2.
Падчас місіі эксперты сустрэліся з кіраўніцтвам станцыі, правялі аналіз дакументацыі, назіранне за работамі і інтэрв'ю са спецыялістамі Беларускай АЭС. У выніку былі вызначаны станоўчыя моманты і вобласці для ўвагі.
«Эксперты, якія працавалі па дзевяці вытворчых абласцях ацэнкі правялі глыбокі аналіз бягучага стану гатоўнасці энергаблока №2 да маючай адбыцца загрузкi паліва і наступнага ўключэння ў энергасетку Рэспублікі Беларусь» - адзначыў у інтэрв'ю прэс-службе прадпрыемства кіраўнік місіі Дзмітрый Чычыкін.
Ад каманды экспертаў кіраўнік выказаў падзяку Беларускай АЭС за добраахвотнае запрашэнне місіі для ацэнкі ходу рэалізацыі праекта, якая не з'яўляецца абавязковай.
«Мы бачым, што станцыя дэманструе адкрытасць, станцыя дэманструе прафесіяналізм сваіх работнікаў» - падсумаваў Дзмітрый Чычыкін.