Згодна з дакументам, прыёмка ў эксплуатацыю пускавога комплексу блока АЭС павінна ажыццяўляцца прыёмачнай камісіяй з афармленнем адпаведнага акта. У склад прыёмачнай камісіі ўключаюцца кіраўнікі альбо намеснікі кіраўнікоў дзяржорганаў і іншых арганізацый у адпаведнасці з пералікам дзяржорганаў і іншых арганізацый, які таксама вызначаны дадзенай пастановай. Старшынёй прыёмачнай камісіі вызначаны намеснік міністра энергетыкі, які курыруе пытанні ядзернай энергетыкі, а яго намеснікам - генеральны дырэктар дзяржаўнага вытворчага аб'яднання электраэнергетыкі "Белэнерга".
Прыёмачная камісія будзе правяраць гатоўнасць закончанага будаўніцтвам пускавога комплексу блока АЭС да бяспечнай эксплуатацыі, ацэньваць якасць будаўнічых, мантажных і пусканаладачных работ і іх адпаведнасць праектнай дакументацыі, патрабаванням нарматыўнай дакументацыі, у адпаведнасці з якімі былі выкананы работы па праектаванні, будаўніцтве і ўводзе ў эксплуатацыю пускавога комплексу блока.
Таксама камісіі трэба будзе ацанiць адпаведнасці прымаемага блока патрабаванням ядзернай, радыяцыйнай, прамысловай, пажарнай і экалагічнай бяспецы, заканадаўству ў галіне санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва, тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі, у сферы энергетыкі і газазабеспячэння, аб ахове працы. Члены прыёмачнай камісіі будуць таксама правяраць адпаведнасці атрыманых фактычных паказчыкаў уводзiмых у дзеянне магутнасцяў велічыням, прадугледжаных праектнай дакументацыяй, ацэньваць якасць і бяспеку матэрыялаў, канструкцый і вырабаў і інш.
Датай прыёмкі ў эксплуатацыю пускавога комплексу блока АЭС будзе лічыцца дата падпісання членамі прыёмачнай камісіі акту.
У лік дзяржорганаў, якія выдаюць заключэння, увайшлі спецыялізаваная інспекцыя Дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам Дзяржстандарта, органы санітарнага нагляду, Дзяржпрамнагляд, органы пажарнага нагляду, органы нагляду ў галіне абароны насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару і грамадзянскай абароны, рэспубліканскі цэнтр дзяржаўнай экалагічнай экспертызы і павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў Мінпрыроды, дзяржаўная інспекцыя працы, органы энергетычнага і газавага нагляду, галоўнае ўпраўленне камандуючага ўнутранымі войскамі, ДАІ.
Пастанова ўступае ў сілу з дня яе прыняцця.