Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Рэспубліка Беларусь, 231220, Гродзенская вобласць, Астравецкі р-н,

Варнянскі с/с, 2/7, адміністрацыйна-лабараторна-бытавы корпус (00UYA)

Е-mail: belaes@belaes.by

Інфармацыйны цэнтр АЭС: ic@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

Інфармацыйны цэнтр АЭС: +375 1591 46 605

21.12.2020

Мінская ЦЭЦ-4 гатова працаваць у пары з Беларускай АЭС

Крыніца: energyland.info

Напярэдадні прафесійнага свята - Дня энергетыка адбыўся прэс-тур на Мінскую ЦЭЦ-4 РУП «Мінскэнерга». Галоўны інжынэр ЦЭЦ-4 Міхаіл Банькоўскі распавёў прадстаўнікам СМІ аб ролі станцыі ў забеспячэнні Мінска цеплавой і электрычнай энергіяй.

Мінская ЦЭЦ-4, размешчана ў Заходнім прамысловым вузле горада, з'яўляецца асноўнай крыніцай для пакрыцця цеплавых нагрузак на ацяпленне, вентыляцыю і гарачае водазабеспячэнне заходняй, паўднёва-заходняй, часткова паўночнай і цэнтральнай частак горада Мінска. Устаноўленая электрычная магутнасць - 1035 МВт. Устаноўленая цеплавая магутнасць - 1519 Гкал/г. аАсаблівая ўвага была нададзена пытанню ўводу ў працу на мінскай ЦЭЦ-4 чатырох электракатлоў магутнасцю 40 МВт кожны.

- На працягу бліжэйшых трох сутак новае абсталяванне, якое валодае высокім каэфіцыентам карыснага дзеяння, уступіць у эксплуатацыю – запэўніў галоўны інжынер Мінскай ЦЭЦ-4 Міхаіл Банькоўскі. - Яно прызначана для пераўтварэння электрычнай энергіі, што выпрацоўваецца ў начны час, калі яе спажыванне мінімальнае, у цеплавую. 

У тым ліку такім чынам можна будзе выкарыстоўваць і электрычнасць, што вырабляецца Беларускай АЭС. Для гэтага ад энергавузла ў Маладзечне пракладзена лінія электраперадач. У асноўным ЦЭЦ працуе па цеплавым графіку нагрузак, але ў сувязі з высокай эканамічнасцю блокаў станцыя прыцягваецца да рэгулявання электрычнай нагрузкі ў гадзіны дзённага і вячэрняга максімумаў. ЦЭЦ размешчана за межамі Мінскай кальцавой аўтадарогі, забяспечваючы мінімальны ўплыў на экалагічнае становішча горада.

У 2020 годзе ў энергасістэме Беларусі ідзе актыўная рэалізацыя мерапрыемстваў па інтэграцыі Беларускай атамнай электрастанцыі. У гэтым годзе ўстаноўлены электракатлы агульнай магутнасцю 826 мегават.

Прадстаўнікі тэлеканалаў, інфармагенцтваў і друкаваных СМІ пабывалі на галоўным шчыце кіравання, на блокавым шчыце кіравання, пагутарылі з работнікамі станцыі.

Апошняя змена 21.12.2020
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы