Ва ўказе замацаваны тэрміны ўводу станцыі ў эксплуатацыю: першага энергаблока - у 2021 годзе, другога - у першым паўгоддзі 2022 года.
Указам устаноўлена, што ўвод у эксплуатацыю АЭС ажыццяўляецца ў адпаведнасці з праграмамі ўводу ў эксплуатацыю першага і другога блокаў электрастанцыі, зацверджаным яе аператарам – РУП «Беларуская атамная электрастанцыя».
Савету Міністраў даручана вызначыць парадак прыёмкі ў эксплуатацыю пускавых комплексаў блокаў АЭС і пералік дзяржорганаў і іншых арганізацый, якія выдаюць заключэнні пры прыёмцы гэтых пускавых комплексаў у эксплуатацыю.
У адпаведнасці з указам, Саветам міністраў будуць прызначацца прыёмачныя камісіі не менш чым за 40 дзён да запланаванай даты ўводу ў эксплуатацыю кожнага блока; зацвярджацца акты прыёмкі ў эксплуатацыю пускавых комплексаў блокаў АЭС, скончаных будаўніцтвам.