Гімназісты даведаліся, як выбіралася пляцоўка для будаўніцтва атамнай электрастанцыі, пазнаёміліся з асаблівасцямі праекта Беларускай АЭС і, рэалізаваных у ім сістэмах бяспекі, атрымалі разгорнутую інфармацыю аб ядзерным паліве і прагледзелі відэафільм аб будаўніцтве Беларускай АЭС з першых дзён і да цяперашняга часу.
З навучэнцамі сустрэліся нядаўнія выпускнікі БНТУ, а цяпер маладыя спецыялісты рэактарнага і турбіннага цэхаў Беларускай АЭС, якія распавялі пра тое, як прайшлі гады вучобы ва ўніверсітэце і як праходзіць іх станаўленне ў прафесіі.
Навучэнцы гімназіі агледзелі таксама экспазіцыю інфармацыйнага цэнтра, выпрабавалі «вела-генератары», а таксама павезлі дадому інфармацыйныя буклеты пра Беларускую АЭС.