У якасці дакладчыкаў выступілі: дэкан энергетычнага факультэта Яўген Панамарэнка; загадчык кафедры «Цеплавыя электрычныя станцыі» (ТЭС) Мікалай Карніцкі; старшы выкладчык кафедры ТЭС Андрэй Бураў; намеснік галоўнага інжынера па падрыхтоўцы персаналу - начальнік вучэбна-трэніровачнага цэнтра Дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуская АЭС» Уладзімір Горын.
Падчас семінара прагучалі даклады на тэму падрыхтоўкі кадраў на энергетычным факультэце БНТУ; падрыхтоўкі інжынерных кадраў для Беларускай АЭС; арганізацыі вытворчых практык пры падрыхтоўцы інжынераў-энергетыкаў для ядзернай галіны Рэспублікі Беларусь.
У заключнай частцы мерапрыемства адбыўся абмен думкамі па актуальных пытаннях падрыхтоўкі кадраў для энергетычнай галіны краіны з удзелам прадстаўнікоў структурных падраздзяленняў дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуская АЭС».