Пытанні бяспекі Беларускай АЭС сталі для пэўных палітычных сіл Літвы прадметам пастаянных спекуляцый, магчымасцю «зарабіць балы» ва ўгоду ўласным інтарэсам. Для гэтага фармуецца вобраз Беларусі як крыніцы пагрозы ядзернай бяспецы ў Еўропе.
Большасць прэтэнзій літоўскага боку, у тым ліку тэзісы рэзалюцыі, грунтуюцца на здагадках, не маюць пад сабой абгрунтаваных аргументаў, а ў асобных выпадках — утрымліваюць недакладную інфармацыю. У прыватнасці, у дакуменце гаворыцца аб загрузцы ядзернага паліва ў актыўную зону рэактара першага энергаблока БелАЭС без адпаведнага дазволу рэгулюючага органа, нейкіх незаконных работах і безадказным развіцці ядзернай энергетыкі, што не адпавядае рэчаіснасці.
Мы разлічваем, што міжнародная супольнасць здольна аб'ектыўна ацаніць сітуацыю і не будзе браць пад увагу падобныя, відавочна палітызаваныя, не пацверджаныя фактамі ацэнкі літоўскага боку.
Збудаванне Беларускай атамнай электрастанцыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з усімі неабходнымі патрабаваннямі бяспекі. Гэта неаднаразова пацверджана місіямі МАГАТЭ, ацэнкамі іншых аўтарытэтных міжнародных арганізацый, з якімі Беларусь супрацоўнічае на пастаяннай аснове.